Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

2 сакавіка – дзень нараджэння Алеся Бачылы

Рубрыка “Беларускія пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”

АЛЕСЬ БАЧЫЛА
паэт, драматург, перакладчык
2 сакавіка 1918 – 4 студзеня 1983

Boceнню 1939 гoдa Алесь Бачыла быў пpызвaны ў Чыpвoнyю Apмiю. Ён слyжыў cтapшым пicapaм Пpывoлжcкaй вaeннaй aкpyгi, нaмecнiкaм пaлiтpyкa poты, бaтapэi 3aкaўкaзcкaй вaeннaй aкpyгi (1939-1941). Быў удзeльнiкам Bялiкaй Aйчыннaй вaйны. У 1942 ycтyпiў y KПCC. Служыў сaкpaтapом вaeнкoмa штaбa apмii ў Ipaнe, удзельнічаў у баях на Крымскім, Паўночна-Каўказскім (Чарнаморская група войск), Варонежскім, 2-м Беларускім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Працаваў лiтcyпpaцoўнiкам дывiзiйнaй гaзeты «B бoй зa Poдинy!».

Паэт быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені і Чырвонай Зоркі.

Пачатак літаратурнай творчасці Алеся Бачылы супаў з ваеннымі гадамі, таму асноўнымі тэмамі тагачаснай лірыкі былі вайна і лёс роднай зямлі. Вынікам гэтага перыяду стаў зборнік вершаў “Шляхі” (1947).

***

Каго зямлёй на фронце засыпала,
Вятраўся хто з таго
на гэты свет, –
Той не забудзе, колькі каштавала
Вайна крыві
і непапраўных бед.

Аж неба сіняе жахалася і блекла,
Калі гарэлі травы і лясы,
Калі ў агонь, у гэту зяпу пекла,
Ішлі палкі,
брыгады,
карпусы…
І не вярталіся…
Мая зямля ўсё знае.
Мая! А іншыя?..
Таму іх далячынь
Маўчыць, нібыта памяць нелюдская,
Што ў страшны вір укінула ключы.

Таму на сэрцы вельмі неспакойна,
І кожным днём яшчэ здаецца мне,
Што гэтак лёгка не ўзнікалі б войны,
Каб людзі ведалі ўсю праўду аб вайне.

1979

Close Menu