Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

19 сакавіка ў музеі адбудзецца “Паэтычны марафон” да Сусветнага дня паэзіі

Штогод 21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень паэзіі (World Poetry Day). Згодна з рашэннем ЮНЕСКА, асноўнай мэтай зацверджання свята з’яўляецца падтрымка моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова. Акрамя гэтага, гэты дзень мусіць садзейнічаць развіццю паэзіі, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры далучаецца да святкавання і ладзіць “Паэтычны марафон”, які адбудзецца 19 сакавіка ў Траецкім прадмесці!

У мерапрыемстве прыме ўдзел Выдавецкі дом “Звязда”. Супрацоўнікі часопісаў “Полымя” і “Маладосць” пазнаёмяць наведвальнікаў з беларускімі часопісамі і актуальным станам беларускай паэзіі. А галоўнай разынкай мерапрыемства стане размова з аўтарамі-паэтамі і вершы з іх вуснаў.

Сусветны дзень паэзіі – цудоўная нагода, каб пацешыць сваю душу прыгажосцю вершаванага радка. Чакаем 19 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры вучняў старэйшых класаў, навучэнцаў СНУ, студэнтаў ВНУ і аматараў беларускай літаратуры. “Паэтычны марафон” распачнецца а 10-ай гадзіне.

Папярэдні запіс абавязковы!

Уваходны квіток: школьнікі, навучэнцы, студэнты – 1,50 руб., астатнія катэгорыі наведвальнікаў – 3,00 руб.

Дата правядзення: 19 сакавіка

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (М. Багдановіча, 13).

Тэлефон для даведак і папярэдняга запісу: (017) 363-56-21, (017) 395-44-47.

Close Menu