Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

19 лютага ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча была прадстаўлена канцэртная праграма да Дня роднай мовы

19 лютага з нагоды Дня роднай мовы ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча была прадстаўлена канцэртная праграма “Ад слова жывога пачатак…”. Праграму падрыхтавалі ўдзельнікі Народнага літаратурнага тэтра “Жывое слова” з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

У выкананні “жываслоўцаў” прагучалі маналогі, песні, канцэртныя мініяцюры па творах Францішка Багушэвіча, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Рыгора Барадуліна. 

Моцнае ўражанне на гледачоў зрабіла харавое чытанне ўсімі акцёрамі твора Максіма Багдановіча “Страцім-лебедзь”. Нездарма ўдзельнікі тэатра “Жывое слова” называюць сябе нашчадкамі Максіма Кніжніка – цягам вечара прагучаў добры тузін вершаў і ўрыўкаў з іншых твораў пісьменніка.

Падчас імпрэзы публіка змагла даведацца пра падрабязнасці і цікавыя выпадкі з жыцця сучасных студэнтаў – мініяцюры былі і рамантычныя, і камічныя, і рэалістычныя адначасова.

Тэатр “Жывое слова” – даўні добры сябар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Спадзяемся, надалей гэтае сяброўства будзе толькі мацнець! Шчыры дзякуй кіраўнікам і акторам за асалоду ад жывога слова, што прагучала ў музеі перадсвяточным вечарам!

Close Menu