19 лютага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла літаратурна-музычная імпрэза “Родная мова ў марах, у песнях, у снах…”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Падчас мерапрыемства прагучалі вершы беларускіх паэтаў і народныя песні ў выкананні студэнцкіх творчых калектываў мінскіх навучальных устаноў:
- студэнтаў творчага саюза БДУ,
- паэтычнага тэатра “Рытмы сэрца” (БДУІР),
- вакальнай студыі “Шанс” (БДУІР),
- навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С. Высоцкага.