19 чэрвеня 2019 года ў Музеі-дачы Васіля Быкава ў гонар святочнай даты адбылося адкрыццё “Клуба Сяброў Быкава”.
Госці мерапрыемства прынялі ўдзел ва ўрачыстым пасвячэнні ў Сябры Быкава – асобаў, які бяруць на сябе пачэсны абавязак клопату аб спадчыне Васіля Быкава і Музеі-дачы.
Свае высокія намеры Сябры Быкава ў падарунак і ў знак памяці аб Васілю Быкаве пацвердзілі супольнай высадкай валошак, якія заквітнелі акурат 19-га чэрвеня.
Пасля працы ўсе госці бавілі час ва ўтульнай зале вакол стала, каб падчас “Быкаўскага чаявання” успомніць Пісьменніка і адправіць лісты ў межах упершыню адкрытай “Пошты Васіля Быкава”.
Разыходзіліся Сябры Быкава ў добрым настроі і са спадзяваннем на новыя сустрэчы і супрацу ў імя памяці аб нашым Васілі Быкаве ў Музеі-дачы, што ў Ждановічах.