Святы ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягваюцца!
Сёння, 16 студзеня, адбылося мерапрыемства “Нашыя дзеткі ў музеі” для дзяцей супрацоўнікаў установы. Падчас праграмы маленькіх гасцей чакала чароўная батлейка з адметнымі лялькамі і цікавым прадстаўленнем. Самыя смелыя нават паспрабавалі сябе ў ролі сапраўдных батлейшчыкаў. Ну і, канешне, якое ж зімовае свята без Дзеда Мароза і падарункаў!