Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

16 лютага ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя выставы да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна і Івана Мележа

16 лютага ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя выставы “З вышыні вялікага юбілею: Мележу і Шамякіну прысвячаецца” да 100-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі. На выставе прадстаўлены музейныя прадметы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, якія ілюструюць актыўную грамадскую і палітычную дзейнасць Івана Шамякіна і Івана Мележа. Сярод музейных матэрыялаў – дакументы, фатаграфіі, афіцыйныя лісты і многае іншае.

З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнулася намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Настасся Кальцова. У адкрыцці выставы прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі, кінематаграфісты, дэпутаты і кіраўнікі ўстаноў культуры.

Close Menu