16 лютага ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя выставы “З вышыні вялікага юбілею: Мележу і Шамякіну прысвячаецца” да 100-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі. На выставе прадстаўлены музейныя прадметы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, якія ілюструюць актыўную грамадскую і палітычную дзейнасць Івана Шамякіна і Івана Мележа. Сярод музейных матэрыялаў – дакументы, фатаграфіі, афіцыйныя лісты і многае іншае.
З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнулася намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Настасся Кальцова. У адкрыцці выставы прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі, кінематаграфісты, дэпутаты і кіраўнікі ўстаноў культуры.





