Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

У музеі адбыўся спектакль, прымеркаваны да Дня маці

15 кастрычніка 2020 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся спектакль “Жаль мой светлы – маміна песня”, прымеркаваны да Дня маці.

Літаратурны тэатр “Слова” пад кіраўніцтвам майстра мастацкага слова артысткі Белдзяржфілармоніі, уладальніцы медаля Францыска Скарыны Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай прадставіў літаратурна-музычную праграму па творах лаўрэата Дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне” пісьменніцы Ніны Загорскай. На яе вершы ў праграме прагучалі песні кампазітараў Эміля і Мар’яна Наско, Леаніда Шурмана, Алены Маслоўскай у выкананні салісткі Белдзяржфілармоніі лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік (меца-сапрана) і ўладальніцы спецыяльнага прыза фестывалю духоўнай песні “Неўскія купалы”, аўтара і выканаўцы Алены Маслоўскай.

Паэзія, музыка і выкшталцонае выкананне не пакінулі абыякавымі гледачоў – навучэнцаў СШ № 148, студэнтаў 2-га курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва, прыхільнікаў творчасці Ніны Загорскай. Па заканчэнні спектакля паэтка Вера Буланда падзякавала артыстам за цудоўны спектакль і пранікнёнае выкананне і прачытала свой верш, прысвечаны матулі.

Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва з Літаратурным тэатрам “Слова”.

Close Menu