Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

145 год Еўсцігнею Міровічу

10 жніўня 2023 года адзначаецца 145 год з дня нараджэння тэатральнага рэжысёра, драматурга, прафесара, аднаго з заснавальнiкаў беларускага савецкага тэатра, Народнага артыста БССР, члена Саюза пісьменнікаў СССР, Міровіча Еўсцігнея Афінагенавіча (сапр. Дунаеў, 1878 – 1952 гг). Ён з’яўляецца аўтарам і пастаноўшчыкам п’ес «Машэка» («У часы даўнейшыя»), «Тэатр купца Епішкіна», «Каваль-ваявода», «Кар’ера таварыша Брызгаліна», «Перамога», «Запяюць верацёны», «У вясновую ноч» і інш. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і “Знак Пашаны”.

У нашых фондах захоўваюцца цікавыя музейныя прадметы, якія належылі Еўсцігнею Міровічу і перададзены яго дачкой Кірай Дунаевай-Міровіч у 1988 годзе. Гэтыя прадметы заклалі пачатак фарміравання ўсяго збору ўстановы.

Сярод рэчаў прадстаўлены:

  • кішэнны гадзіннік “ЗіМ” канца 1930-ых гг. (такія гадзіннікі выпускаліся на заводзе імя Масленікава ў г. Куйбышаў, сумесна з французскай фірмай Lip);
  • скураны гаманец для захоўвання дакументаў і грошай вядомай маркі Зінгер;
  • дакументы, рукапісы і фатаграфіі Еўсцігнея Міровіча.
Close Menu