Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

135-годдзе з дня нараджэння Змітрака Бядулі адзначылі ў музеі “Беларуская хатка”

135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі адзначылі  23 красавіка ў музеі «Беларуская хатка».

У гэты святочны дзень былі падведзены вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Мастак слова – Змітрок Бядуля”, а таксама праведзена ўрачыстае адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі  “На струнах душы”. На выставе прадстаўлены ўзоры творчых здабыткаў Змітрака Бядулі, яго аўтографы, лісты, фотаздымкі, дакументальныя сведчанні актыўнай грамадскай дзейнасці. Экспанаты перададзены з фондаў  Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод рарытэтаў – самаробны двухтомнік твораў пісьменніка, зроблены і аформлены ім самім, аўтограф вершаванай казкі “Мурашка-Палашка” і апошняга твора “Сярэбраная табакерка”. Інтэрактыўны элемент экспацізыі – “холст паэта”. З яго дапамогай у прамым сэнсе можна дакрануцца да вершаванага слова, якое і зрабілі госці  “Беларускай хаткі”. Яскравасць, музычнае гучанне і тэатральную дамінанту імпрэзе надалі выступленні народнага ансамбля беларускай музыкі і песні «Ярыца» Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка,  узорнага ансамбля народнай песні “Вясёлка” сярэдняй школы №1 г. Мінска», нумары ў выкананні студэнтаў кафедры тэатральнай творчасці і кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва.

Экспазіцыя “На струнах душы” працуе да 31 жніўня 2021 года.

Журы конкурсу разгледзела 104 работы (малодшая ўзроставая група – 27 работ; сярэдняя – 55; старэйшая – 22)  і адзначыла  дыпломамі 26 юных мастакоў.

ДЗЯКУЕМ УСІМ, ХТО ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ У КОНКУРСЕ І ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

 Малодшая група (ад 6 да 10 гадоў)


I месца
Кутас Эвеліна “Зямелька, матка Родная!” Студыя жывапісу “Раніца” Стаўбцоўская ДМШ
Дрозд Вольга “Юлька” Студыя жывапісу “Раніца” Стаўбцоўская ДМШ

II месца
Шыдлоўскі Аляксандр “Скарб” ДУА Гімназія №6
Гайкова Ўладзіслава “Да казкі “Сярэбраная табакерка” ДУА “ЦДАДіМ “Ветразь”

III месца
Шыманская Марыя “Пра вутачку” ДУА “Сярэдняяя школа № 207 г. Мінска”
Дубоўскі Каміль “Сцяпанка Пяцкун” “ЦДАДіМ “Ветразь”

Спецыяльны дыплом
Касабуцкая Стэфанія “Да верша “Пастушка” ЦДАДіМ “Ветразь”
Міхальчык Марыя ” “Змітрок Бядуля – з дзяцінства” ЦДАДіМ “Ветразь”
Гатоўка Фёдар “Да апавядання “Мядзведзь” ЦДАДіМ “Ветразь”

Дыплом-падзяка
Навакоўская Лізавета “Калыханка” ДУА “Сярэдняяя школа № 207 г. Мінска”
Мемус Вікторыя Да апавядання “Вялікодныя яйкі” ЦДАДіМ “Ветразь”

 

Сярэдняяя група (ад 11 да 14 гадоў)

I месца
Дрык Лілія “Бондар” ДАУ “Сярэдняяя школа № 207 г.Мінска”
Барсук Ксенія “І здаецца ім – сядзяць яны за сталом…” ДАУ “Сярэдняяя школа № 177 г. Мінска”

II месца
Царова Арыана “Дудачка” ДУА Сярэдняяя школа № 207
Бондар Дар’я “На Каляды к сыну”. Студыя жывапісу “Раніца” Стаўбцоўская ДМШ

III месца
Барташэвіч Ксенія “Пяць лыжак заціркі”. Студыя жывапісу “Раніца” Стаўбцоўская ДМШ
Юрэвіч Сафія “Пяць лыжак заціркі” ДУА “Гімназия № 192”, аб’яднанне “Вдохновение»

Спецыяльны дыплом
Малішэўская-Спрынчан Альжбета “Змітрок Бядуля” ДУА “Гімназія 23 г. Мінск”
Прыгаў Павел “Змітрок Бядуля” ДАУ “Сярэдняяя школа № 9 г. Мінска”
Дзягель Дар’я “Партрэт пясняра” Студыя жывапісу “Раніца” Стаўбцоўская ДМШ

Дыплом-падзяка
Вашкевіч Яна “На верш “Вясной” ДУА “Сярэдняяя школа № 120”

 

Старэйшая група (ад 15 да 18 гадоў)

I месца
Бачарова Паліна “Шлях да творчасці” ДУА “Гімназія №6”
II месца
Война Ангеліна “Змітрок Бядуля” ДАУ “Сярэдняяя школа № 147 г. Мінска”
III месца
Антановіч Фёдар “Сярэбраная табакерка” ДУА “Гімназія №6”

Спецыяльны дыплом
Пяркоўская Ада «Музы Ясакара» МДМК ім. Глінкі
Кандратовіч Анатоль “Дом, дзе жыў Бядуля” ДУА “Сярэдняяя школа № 154 г. Мінска”

Close Menu