Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

130 гадоў Максіму Багдановічу!

Набліжаецца юбілей Максіма Багдановіча – 130 гадоў з дня нараджэння. Супрацоўнікі музея паэта прапануюць адзначыць гэтую вялікую дату шэрагам мерапрыемстваў, на любы густ і ўзрост.

2 снежня, 18.00 – дыяфільмавая рэтра-лекцыя “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць” (1984) ад загадчыка філіяла Бараноўскага Міхаіла (кошт: 3 рублі).

3 снежня, 14.00 – квэст “Код Багдановіча” (кошт: 3 рублі; папярэдні запіс: 8-017-355-22-95, 8-017-363-07-61).

4 снежня, 12.00 – аўтарская экскурсія па выставе “Пад знакам Страціма” (кошт: 3 рублі).

6 снежня, 17.30 – мастацкія заняткі для малодшай школьнай аўдыторыі “Малюем музей паэта” (уваход вольны).

7 снежня, 18.00 – лекцыя “Малавядомыя факты з жыцця Максіма Багдановіча” (кошт: 3 рублі).

8 снежня, 16.00 – прэзентацыя мультфільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” (“Беларусьфільм”), сустрэча з аніматарамі: расповед пра стварэнне мультфільма, міні-выстаўка эскізаў і рабочых матэрыялаў (уваход вольны).

9 снежня, 12.00-13.00 – ускладанне кветак да помніка (Оперны тэатр, Плошча Парыжскай камуны). Выступ заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы ім. Р.Шырмы. Выступленне беларускіх дзеячоў культуры (В.Шніп, М.Пазнякоў, Н.Гальпяровіч).

9 снежня, 18.00 – прэзентацыя кнігі “Максім Багдановіч” у серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”, выступленні ўкладальнікаў кнігі, супрацоўнікаў выдавецтва “Мастацкая літаратура”, народнага тэатра “Жывое слова” (БДПУ ім.М.Танка) і ганаровых гасцей мерапрыемства (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, уваход вольны).

10 снежня, 14.00 – квіз “Загадка Багдановіча” (кошт: 3 рублі, папярэдні запіс: 8-017-355-22-95, 8-017-363-07-61).

А таксама запрашаем наведаць:

7 снежня, 15.00 – Нацыянальная бібліятэка Беларусі: выстаўка “Бібліятэка беларусікі” Максіма Багдановіча”, сумесны праект з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча.

11 снежня, 19.00 – урачыстая вечарына і святочны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча да 130-годдзя Максіма Багдановіча (Беларуская дзяржаўная філармонія, вялікая канцэртная зала). Экспанаванне перасоўнай выстаўкі з Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (з экскурсійным суправаджэннем супрацоўнікаў) “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”: фае філармоніі.

Сачыце за абвесткамі! У раскладзе магчымыя змены.

Close Menu