Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

125 год з дня нараджэння Міхася Лынькова

30 лістапада 2024 года адзначаецца юбілей у Міхаіла Ціханавіча Лынькова. У гэты дзень у 1899 годзе ў в.Зазыбы (цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) з’явіўся на свет будучы народны пісьменнік Беларусі.

Міхась Лынькоў быў арганізатарам і кіраўніком Бабруйскага філіяла «Маладняка», адным з кіраўнікоў БелАПП.

Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1930-1932), быў галоўным рэдактарам часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1933-1941), рэдактарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» (1941-1942).

У 1943-1946 і 1949-1952 гадах ён узначальваў Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР.

Пасля вайны ўдзельнічаў у расследаванні нацыстскіх злачынстваў у Мінску, у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН.

Вынікам творчай працы пісьменніка з’яўляюцца дзясяткі кніг для дарослых і дзяцей: ”Векапомныя дні”, “Гой”, “На чырвоных лядах”, “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, “Андрэй Лятун”, “Астап”, “Сустрэчы”, “Ядвісін дуб”, “Міколка-паравоз”.

Close Menu