24 снежня нарадзіўся пaэт, пpaзaiк, кpытык, пepaклaдчык Aлecь Дyдap (1904-1937). Прадстаўнік пралетарскай нацыянальнай хвалі ў беларускай савецкай літаратуры, ён – адна з самых яскравых постацей міжваеннага пакалення беларускіх літаратараў.
Алесь Дудар быў aдным з зacнaвaльнiкaў “Maлaдняка”, apгaнiзoўвaў ягo фiлii ў Biцeбcкy, Maгiлёвe, Пoлaцку.
Аўтар кніг паэзіі “Беларусь бунтарская” (1925), “Сонечнымі сцежкамі” (1925), “І залацісцей, і сталёвей” (1926), “Вежа” (1928), паэм “Шанхайскі шоўк” (1926), “Слуцак” (1935), кнігі апавяданняў “Марсельеза” (1927), шматлікіх крытычных артыкулаў. Перакладаў на беларускую мову з рускай, нямецкай, французскай. Быў першым перакладчыкам “Яўгенія Анегіна”.
Алесь Дудар з’яўляўся правадніком ідэй матэрыялізму, развіваў марксістскую крытыку. Разам з тым, ён імкнуўся перанесці на беларускую літаратурную глебу ўзоры класічнага вершаскладання. Творчая нязмушанасць, шчырасць, вастрыня, нервовасць і неспакой робяць напісанае ім сапраўднай паэзіяй.