11 снежня 2018 года на базе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прайшоў адкрыты ўрок па творчасці геніяльнага беларускага паэта. Урок праводзіла студэнтка 3 курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Наталля Каханчык. Лэпбук падрыхтавалі студэнткі 3 курса факультэта пачатковай адукацыі Наталля Каханчык і Яўгенія Кудлач (кіраўнік – Буторына Ірына Аляксандраўна).
У ходзе ўрока вучні 4-га класа гімназіі № 28 г. Мінска (настаўніца – Эма Алегаўна Багатка) пазнаёміліся з дзяцінствам Максіма Багдановіча, яго знакамітымі вершамі і кнігай паэзіі “Вянок”. Дзеці чыталі вершы М.Багдановіча, адказвалі на пытанні настаўнікаў і музейных супрацоўнікаў. Вучні прынялі ўдзел у стварэнні прысвечанага паэту лэпбука, які падарылі па завяршэнні ўрока музею.
На памяць музейным супрацоўнікам засталіся адмысловыя ўваходныя білеты, выкананыя вучнямі. Марым пра пра тое, каб у музеі часцей праводзіліся незвычайныя ўрокі і часцей бывалі такія цудоўныя наведвальнікі!