Праект “Беларускія пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”
ПЯТРО ПРЫХОДЗЬКА
паэт, перакладчык
25 лютага 1920 – 30 лістапада 2006
Пятро Прыходзька ў юнацтве імкнуўся зрабіць кар’еру па партыйнай лініі: да вайны скончыў газетную партыйную школу, працаваў у камсамоле, паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М. Кірава ў Мінску.
Але ўжо ў 1940 годзе яго прызвалі ў Чырвоную Армію. У арміі ён стаў вучыцца ў Сталінградскім ваенна-палітычным вучылішчы. Калі нацысты занялі Мінск у 1941 годзе, ён падаў рапарт, каб яго накіравалі на фронт, але начальнік вучылішча пераканаў яго давучыцца. Праз некалькі тыдняў Прыходзьку прызначылі палітруком роты асобай 134-й курсанцкай брыгады на Бранскім фронце. Затым ён стаў палітруком 74-й стралковай дывізіі. Удзельнічаў у баях на Бранскім фронце і Курскай дузе, у вызваленні Беларусі, Польшчы, у баях за Берлін, за вызваленне Прагі.
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.