Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

105 год з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка

14 студзеня 1920 года на Бабруйшчыне нарадзіўся Мікола Якаўлевіч Аўрамчык – беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык.

  • Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як на далоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Радовішча» (1976), «Запрашэнне да роздуму» (1994) і інш.
  • Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя». 27 гадоў адпрацаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».
  • Творчым узлётам Аўрамчыка-паэта стала кніга «Сустрэча былых канагонаў», за якую ён атрымаў Літаратурную прэмію імя Я. Купалы ў 1964 годзе.
  • Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Амаль тры гады адпакутаваў у фашысцкім палоне на каменнавугальных шахтах у Руры. У раманах «Падзямелле» (1983) і аповесці «Палон» (1989) піша пра жорсткія баі, палон, маральнае супрацьстаянне ворагу, змаганне за чалавечую годнасць.
  • У 2004 годзе выйшла кніга «Знаёмыя постаці», куды ўвайшлі нарысы з малавядомымі старонкамі жыцця беларускіх пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў.
  • Шмат займаўся перакладамі. Яго творы таксама перакладзены на некалькі моў.
  • Пражыў 97 гадоў. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Close Menu