Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

100 год Віленскай беларускай гімназіі

Дырэктару

Віленскай беларускай гімназіі

імя Ф. Скарыны

сп. Дзіяне Стахновіч

 

 

Шаноўная спадарыня Дзіяна!

Паважаныя сябры!

 

Калектыў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры сардэчна віншуе Вас, Вашых калег і вучняў са 100-гадовым юбілеем Віленскай беларускай гімназіі, сапраўдным спадчыннікам і пераймальнікам традыцый якой з’яўляецца Ваша ўстанова!

1 лютага 1919 года распачаліся заняткі ў гімназіі, якая хутка стала самым буйным беларускім асяродкам Вільні, адукацыйнай установай высокага ўзроўню, з якой звязаны імёны многіх слынных беларусаў.

Віленская беларуская гімназія дастойна носіць імя нашага славутага першадрукара – Францішка Скарыны і пацвярджае гэта сваім высокім прафесійным статусам. Прыемна тое, што Вы працягваеце з’яўляцца беларускім культурным цэнтрам Літвы. Дзякуй Вам за Вашы намаганні, накіраваныя на захаванне роднай мовы і традыцый беларускага народа, яго багатай і разнастайнай культурнай спадчыны!

Жадаем доўгіх гадоў натхняльнай і плённай працы! Няхай удзячныя вучні, працягваючы лепшыя традыцыі, радуюць сваімі поспехамі, а кожнае пакаленне выпускнікоў і выкладчыкаў напішуць у гісторыю гімназіі новыя славутыя старонкі!

Шчыра віншуем Вас!

 

З павагай і

спадзяваннямі на супрацоўніцтва,

 дырэктар установы Міхаіл Рыбакоў

 

 

 

Фота з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. 

Першы выпуск Віленскай беларускай гімназіі. 15.06.1921 г.

Злева направа, першы рад: вучаніцы Г.Бонч-Асмалоўская, Л.Макоўская, М.Васільева. Другі рад: настаўнікі Ф.Аляхновіч, А.Станкевіч, М.Кахановіч, Ф.Мікуліна, А.Луцкевіч, М.Гарэцкі. Трэці рад: вучні Г.Бонч-Асмалоўскі, А.Лабуць, В.Акушка, Нядзвецкая, А.Уладзімірская, Н.Арсеннева. Чацвёрты рад: вучні М.Пяткевіч, А.Клімовіч, В.Аляксюк, Л.Пусько, А.Сасноўскі.                        

Close Menu