Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Акцыя “Мая сям’я ідзе ў музей”

http://bellitmuseum.by/?p=710615 мая 2018 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачалася акцыя “Мая сям’я ідзе ў музей”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і.

Адбылася святочная прэзентацыя экскурсіі-гульні па часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Падарожжа ў Краіну Маленства. Янка Маўр і дзіцячая літаратура”. На ёй дзеці даведаліся пра асобу Янкі Маўра і яго творчасць, а таксама зрабілі сваімі рукамі аўтамабіль з твора “Фантамабіль прафесала Цылякоўскага”, адказвалі на загадкі і разгадвалі крыжаванку. Падчас свята выступіла вакальнае трыа “Кралькі”.

Акцыя дзейнічае да 18 мая. Запрашаем завітаць у музей усёй сям’ёй. У гэты “тыдзень сям’і” ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры будзе дзейнічаць адзіны білет для ўсёй сям’і.

Кошт адзінага білета для сям’і – 6 руб.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13 )

Кантактны тэлефон: 334-56-21

Close Menu