15 мая 2018 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачалася акцыя “Мая сям’я ідзе ў музей”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і.
Адбылася святочная прэзентацыя экскурсіі-гульні па часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “Падарожжа ў Краіну Маленства. Янка Маўр і дзіцячая літаратура”. На ёй дзеці даведаліся пра асобу Янкі Маўра і яго творчасць, а таксама зрабілі сваімі рукамі аўтамабіль з твора “Фантамабіль прафесала Цылякоўскага”, адказвалі на загадкі і разгадвалі крыжаванку. Падчас свята выступіла вакальнае трыа “Кралькі”.
Акцыя дзейнічае да 18 мая. Запрашаем завітаць у музей усёй сям’ёй. У гэты “тыдзень сям’і” ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры будзе дзейнічаць адзіны білет для ўсёй сям’і.
Кошт адзінага білета для сям’і – 6 руб.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13 )
Кантактны тэлефон: 334-56-21