Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Мерапрыемства “Калі далёка ты…”

Безымянный2

ПОСТ-РЭЛІЗ

Мерапрыемства

“Калі далёка ты…”,

прысвечанага 80-годдзю

з дня нараджэння Анатоля Грачанікава

 

Анатоль Грачанікав

Сэрца –

Жыцця майго гадзіннік,

Заведзены ў 1938 годдзе…

А. Грачанікаў

11 верасня 2018 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося мерапрыемства “Калі далёка ты…”, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння аднаго з яркіх беларускіх паэтаў Анатоля Грачанікава (1938–1991).

Калі вымаўляеш гэтае імя, сэрца заходзіцца сумам, адчуваннем незваротнасці страты. Анатоль Грачанікаў… Самы пранізлівы лірык у айчыннай “мужчынскай” паэзіі. Ён пражыў кароткае творчае жыццё.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел людзі, якія шануюць нашу гісторыю, вывучаюць айчынную літаратуру, захоўваюць успаміны пра выдатных беларускіх пісьменнікаў. Перад прысутнымі выступілі вучоныя, даследчыкі і тыя, хто непасрэдна дакрануўся ў сваёй працы да вывучэння і асэнсавання творчасці выдатнага паэта Анатоля Грачанікава, а таксама блізкія пісьменніку людзі. Сустрэча стала цікавай і пазнавальнай для прысутных.

З прывітальным словам выступіў дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Дзмітрый Яцкевіч. Пісьменнікі Мікола Чарняўскі і Генрых Далідовіч падзяліліся сваімі ўспамінамі пра ўнікальную асобу Анатоля Грачанікава. Вершы паэта прагучалі ў выкананні народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка пад кіраўніцтвам Алесі Сівохінай і Алеся Мойскага, а таксама беларускага пісьменніка, галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Уладзіміра Ліпскага. Паэт, перакладчык, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктар Шніп прачытаў верш, прысвечаны Анатолю Грачанікаву. Кампазітар Яўген Ксяневіч распавёў, чаму ён вырашыў пакласці музыку на верш паэта “Перапёлка плача ў жыце”. На мерапрыемства таксама завітаў вядомы даследчык, кандыдат філалагічных навук Міхась Паўлавіч Кенька, які напісаў артыкул, прысвечаны творцу і ўзгадаў моманты знаёмства з Анатолем Грачанікавым. Дачка паэта Алеся Грачанікава падзякавала музею за арганізацыю мерапрыемства і выступоўцам за цёплыя словы пра бацьку.

Падчас мерапрыемства была прадстаўлена выстава кніг Анатоля Грачанікава з фондаў бібліятэкі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы.

Вольга Шаўчэнка,

вядучы навуковы супрацоўнік

Мерапрыемства “Калі далёка ты…”

Безымянный2

ПРЭС-РЭЛІЗ

Мерапрыемства

“Калі далёка ты…”,

прысвечанага 80-годдзю

з дня нараджэння Анатоля Грачанікава

Анатоль Грачанікав

Слова лечыць і калечыць.

Ёсць адно між розных слоў,

Што ў жыцці нас чалавечыць:

 Слова светлае — любоў.

11 верасня 2018 г. а 17-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Калі далёка ты…”, прысвечанае 80-годдзю з дня нараджэння паэта Анатоля Грачанікава.

Калі вымаўляеш гэтае імя, сэрца заходзіцца сумам, адчуваннем незваротнасці страты. Анатоль Грачанікаў… Самы пранізлівы лірык у айчыннай “мужчынскай” паэзіі. Ён пражыў кароткае творчае і грамадскае жыццё.

Усе вершы творцы, як правіла, вельмі асабістыя: у кожным прысутнічае сам паэт са сваімі адчуваннямі, думкамі і пачуццямі. Аднак яго “я” паўстае не вонкава – яно арганічна сплаўляецца з радком, з кожнай яго клеткай, гучыць голасам самога жыцця. Як адзначыў Генрых Далідовіч: “З аднаго боку яго паэзія нібы спакойная, але ў ёй быў закладзены вялікі падтэкст, глыбокія думкі”.

Творы паэта выйшлі на 23 мовах свету, песні на яго вершы – сапраўдныя залацінкі музычнай скарбонкі Беларусі.

У вечарыне возьмуць удзел пісьменнікі Уладзімір Ліпскі, Генрых Далідовіч, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, літаратуразнавец Міхась Кенька, даследчыкі і прыхільнікі творчасці паэта. Вершы Анатоля Грачанікава прагучаць у выкананні народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Уваход вольны.

Месца правядзення:  Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.    М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: 334-56-21.1

Куратар мерапрыемства: вядучы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.

Анатоль

Close Menu