Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

На пярэдадні 73-й гадавіны Вялікай Перамогі 04.05.2018 у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава » адбылася сустрэча супрацоўнікаў Упраўлення па ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства Абароны  Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў грамадскага пошукавага руху Беларусі.

Пад час сустрэчы яе ўдзельнікі азнаёміліся з экспазіцыяй музея,  загадчыкам сектара навукова-метадычнай і каардынацыйнай работы Сяргеям Бяспанскім быў прэзентаваны 11-ы выпуск «Магілёўскага пашуковага весніка»,  у якім публікуюцца вынікі архіўна-бібліяграфічных і палявых вышуканняў магілёўскага пашуковага клуба «ВІККРУ» за 2017 г. Былі абмеркаваны перспектывы супрацы Упраўлення, музеяў і  грамадскіх пашукавікоў на сезон 2018 г.

https://ru.calameo.com/read/002373035c4734ac09be6

31531425_1862524737091512_7446690928611295232_n (1)

 

Апошнія навіны