Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Фота з nn.by

Алесь Ліпай
(1966-2018)

Забiрае Бог паэтаў год ад году.
Забiрае i бязродных, i Народных.
Ды а як iначай? Гэтаму народу
мова продкаў сталася няроднай.
Ён не разумее болей вершаў.
Ён не памятае словы гiмнаў.
I крывiцкi старадаўнi вершнiк
ў душах люду гэтага загiнуў.
Гонар, i каханьне, i свабода
перасталi адгукацца ў сэрцах.
Забiрае Бог паэтаў у народа,
як ратуюць абразы ад iншаверцаў.
…Ну, пара.
Па вечных цёмных водах
Сам вяслуючы ў адзеньнi зрэбным,
забiрае Бог паэтаў у народа.
Бо яны Яму яшчэ патрэбны.

23 жніўня 2018 года заўчасна сышоў з жыцця беларускі паэт Алесь Ліпай.

Выказваем шчырыя спачуванні сям’і, сябрам, калегам Алеся.

Мы смуткуем разам з вамі.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Апошнія навіны