Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

“Другія Магдаленаўскія чытанні”

Другія Магдаленаўскія чытанні”

7 ліпеня 2018 года ля вёскі Дуброва Асіповіцкага раёна на месцы былой сядзібы “Жорнаўка” прайшлі Другія Магдаленаўскія чытанні, прысвечаныя памяці выбітнай мецэнаткі беларускага нацыянальнага адраджэння Марыі-Магдалене Радзівіл з роду Завішаў. Мерапрыемства было арганізавана Асіповіцкім раённым выканаўчым камітэтам і Асіповіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеем, пры ўдзеле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства з прывітальным словам выступіў дырэктар нашага музея З.Л. Яцкевіч. У святочнай праграме гучалі вершы мясцовых паэтаў, песні фальклорных калектываў і творы Максіма Багдановіча ў выкананні Андрэя Мельнікава, навуковага супрацоўніка філіяла “Літаратурны музей Максіма Багдановіча”. Наш музей прадставіў увазе гасцей перасоўную выставу “Мы ёсць народам!”, па якой Андрэй Мельнікаў правёў грунтоўную экскурсію.

На чытаннях была прэзентавана новая кніга Віктара Хурсіка “Vale! Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл!”, прысвечаная жыццю мецэнаткі.

Мерапрыемства выклікала вялікую цікаўнасць сярод мясцовых жыхароў і гасцей і паказала сваю запатрабаванасць.

Close Menu