Аддзел навукова-метадычнай і каардынацыйнай работы з’яўляецца адным з самых маладых структурных падраздзяленняў музея, які створаны ў 2017 годзе. Яго асноўная задача – каардынацыя і метадычная падтрымка навукова-фондавай, навукова-экспазіцыйнай і навукова-асветніцкай дзейнасці, а таксама прасоўванне музея ў інтэрнет-прасторы і медыя-рэсурсах.
Супрацоўнікі аддзела распрацоўваюць і назапашваюць інструкцыйна-метадычныя матэрыялы па асноўных напрамках дзейнасці музея, займаюцца вывучэннем і папулярызацыяй музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў, у тым ліку шляхам правядзення на іх аснове навуковых даследаванняў з мэтай публікацыі адпаведных матэрыялаў. Арганізуюць і праводзяць навуковыя і сацыялагічныя апытанні ў накірунку паляпшэння працы музея і абслугоўвання наведвальнікаў.
Аддзел апякуецца забеспячэннем павышэння прафесійнага ўзроўню музейных работнікаў праз правядзенне семінараў, кансультацый, лекцый і г.д.
Галоўная інфармацыйна-камунікатыўная функцыя аддзела – арганізацыя работы і развіцця музейнага сайта і сацыяльных сетак установы (у тым ліку ў філіялах музея). А якасныя і прыгожыя фатаграфіі ў нашых публікацыях – гэта таксама мы.
Акрамя гэтага, супрацоўнікі аддзела папулярызуюць установу і яе дзейнасць праз публікацыі ў СМІ, размяшчэнне на платформе museum.by, правядзенне прэс-канферэнцый і г.д.
Калі ўзнікаюць пытанні па дзейнасці літаратурнага музея, то гэта да нас. Падкажам, скіруем, падтрымаем!
Загадчык аддзела – Святлана Кажамяка.
Вядучы метадыст – Таццяна Ушылава.
Рэдактар – Іна Коктыш.
Кантактны тэлефон: (017) 363-91-25.