Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Францішак Багушэвіч Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам запрашае 16 чэрвеня 2018 года а 13-й гадзіне на музычна-паэтычнае мерапрыемства “Кушлянскі фэст”, які адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

У кожнага чалавека ёсць мясціна, якая яго ачышчае, выгойвае і мацуе. У першую чаргу гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся. Але для ўсіх беларусаў роднымі з’яўляюцца і Кушляны. Бо менавіта яны далі моц Францішку Багушэвічу, а ён умацаваў наша з вамі агульнае імя – “беларусы” і абудзіў сапраўдны голас і годнасць роднай мовы.

Сімвалічна, што ў Год малой радзімы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры аднаўляе традыцыю правядзення свята песні і паэзіі “Кушлянскі фэст”.

На мерапрыемстве вас чакае:

  • экскурсія па музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча ад паэта спадара Алеся Жамойціна;
  • займальная віктарына “Пяць крокаў да Запавету Мацея Бурачка”;
  • музейна-педагагічныя заняткі “Фэст. Гулянне ў народным стылі”, “Сам зраблю батлеечную ляльку”;
  • аквагрым для маленькіх наведвальнікаў;
  • традыцыйны беларускі тэатр лялек “Батлейка”;
  • выступленні музыкаў Андрэя Мельнікава, Міхаіла Бараноўскага, Зміцера Бартосіка на бард-сядзібе;
  • выступленні фальклорных калектываў Смаргонскага раёна.

Для жадаючых паехаць з Мінска арганізаваны аўтобус з экскурсійным суправаджэннем вядомага краязнаўцы Антона Астаповіча.

Ад’езд ад Вострава слёз а 8-й гадзіне.

Кошт паездкі па маршруце Мінск – Жупраны – Кушляны – Мінск:

  • дарослыя – 15 руб.
  • школьнікі, навучэнцы, студэнты – 7руб. 50 кап.
  • дзеці да 5 гадоў – бясплатна.

Месца правядзення: Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, в. Кушляны.

Кантактныя тэлефоны: (017) 334–57–82, 334-56-21.

Close Menu