Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Музейная скарбніца

Шукаем, даследуем, захоўваем!

 

 

Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ўяўляюць сабой унікальны збор музейных прадметаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры і налічваюць больш за 60 тысяч адзінак захоўвання.

Сярод найбольш значных па колькасці і адметнасці персанальных матэрыялаў вылучаюцца архівы пісьменнікаў Васіля Быкава, Васіля Віткі, Анатоля Вярцінскага, Цішкі Гартнага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Алеся Звонака, Васіля Зуёнка, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Карызны, Кандрата Крапівы, Міхася Лынькова, Сяргея Новіка-Пяюна, Язэпа Семяжона, Цёткі, Івана Чыгрынава, Івана Шамякіна, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Лідзіі Арабей і інш.

Рарытэтамі музея з’яўляюцца рукапісныя кнігі і старадрукі ХVІІ–ХVІІІ стст., прыжыццёвыя выданні, рукапісы, асабістыя рэчы класікаў беларускай літаратуры, пісьменнікаў ХІХ–ХХ стст., каштоўныя выданні і перавыданні пачатку мінулага стагоддзя, кнігі з аўтографамі, экслібрысы, рэдкія адзінкі іканаграфіі, партрэты беларускіх пісьменнікаў, ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў беларускай літаратуры.

Музейны збор уяўляе сабой комплекс разнастайных крыніц (рукапісы, рукапісныя кнігі, друкаваныя выданні, старадрукі, кнігі з аўтографамі). Пісьмовыя крыніцы складаюць каля 77% ад агульнай колькасці музейных прадметаў асноўнага фонду. На 01.01.2019 года ў музеі захоўваецца 60 128 прадметаў, у тым ліку ў асноўным фондзе – 53 331 адз., у навукова-дапаможным – 6 813 адз.

Фонд музейных прадметаў падзелены на калекцыі. Вызначаны 25 калекцый, зацверджана іх класіфікацыя. Аснову музейных фондаў складаюць кніжныя калекцыі: “Старадрукаваныя і рэдкія выданні”, “Кнігі”, “Кнігі з аўтографамі”. Калекцыі друкаваных выданняў налічваюць звыш 25 тыс.адз.

Аддзел уліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання фондаў:

Загадчык аддзела ўліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання фондаў – Кузняцова Алеся Аляксандраўна;

Вядучы навуковы супрацоўнік – Скок Ірына Мікалаеўна;

Навуковы супрацоўнік – Цуцаніна Вікторыя Аляксандраўна;

Сектар уліку фондаў аддзела уліку, навуковай апрацоўкі і захоўвання фондаў:

Загадчык сектара – Шастаковіч Аляксандра Леанідаўна;

Вядучы навуковы супрацоўнік – Саўчанка Кацярына Васілеўна.