Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
Да 31 сакавіка 2021 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць выставу “Андрэй Макаёнак. Тэатр – крыніца майго жыцця”, якая экспануецца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача.
 
П’есы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры, сталі асновай рэпертуару многіх тэатраў другой паловы ХХ ст. Андрэй Макаёнак працягваў традыцыі сатырычнай драматургіі, прычым рабіў гэта з вялікім поспехам, які прыпадае на 50-80-я гады. 

У межах выставы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе прыняць удзел у акцыі “Музей і тэатр побач”. Умовы для ўдзелу: да 31.03.2021 пры наведванні Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача разам з квітком Вы атрымліваеце КУПОН на зніжку 50% на наведванне пастаяннай і часовых экспазіцый Музея гісторыі беларускай літаратуры.

❗На экскурсійнае абслугоўванне зніжка не распаўсюджваецца.
 
Close Menu