Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Выстава знаёміць з традыцыйнай беларускай хатай, яе падзелам на часткі, а таксама са святамі і звычаямі беларусаў, з сямейна-абрадавымі і хрысціянскімі традыцыямі.

На экспазіцыі можна ўбачыць і адчуць дыялог з мінулым і сучасным, з эстэтычным светам, таму што жыллё – адзін з важнейшых сімвалаў культуры. Са словам “хата” можна суаднесці ўсе важнейшыя катэгорыі выяў свету ў свядомасці чалавека.

Дарэчы, па каляндарным часе будаўніцтва хаты пачыналі толькі пасля Благавешчання. Са старажытных часоў месца для новай хаты выбіралі наступным чынам: за некалькі дзён да будаўніцтва кідалі на зямлю дубовую кару з лесу і прыкладна на чацвёрты дзень падымалі яе і глядзелі, што пакажацца пад карой. Калі там знаходзілі чарвякоў ці чорных мурашак, лічылі, што такое месца найбольш спрыяльнае для будаўніцтва. А калі пад карой заводзіліся павукі ці звычайныя мураўі, хату ў такім месцы не будавалі.

З гэтай жа мэтай гадалі яшчэ і на хлебе. Кідалі з-за пазухі тры невялічкія круглыя боханы хлеба і глядзелі, як яны ўпадуць на зямлю. Калі хлеб ляжаў верхам да неба, будаўніцтва пачыналі, а калі да зямлі – вызначалі новае месца.

Close Menu