Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文
Безымянный2

ПРЭС-РЭЛІЗ

Мерапрыемства

ў рамках музейнага праекта

“Літаратурнае падарожжа”,

прысвечанага 125-годдзю

Максіма Гарэцкага

Максім Гарэцкі

14 верасня 2018 г. а 15-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і бібліятэка імя Д.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі) ў рамках музейнага праекта “Літаратурнае падарожжа” ладзяць мерапрыемства, якое прысвечана 125-годдзю Максіма Гарэцкага.

Два перыяды звязваюць Максіма Гарэцкага (1893–1938) з Горкамі: першы (1912–1913) – падрыхтоўка і вучоба ў Горы-Горацкай каморніцка-агранамічнай вучэльні, другі (1926–1928) – праца ў Горацкай сельгасакадэміі загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі.

Асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону – таленавіты мастак слова, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нацыянальнае адраджэнне, клапатлівы педагог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці – Максім Іванавіч Гарэцкі пакінуў яскравы след ў гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства, унёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў.

На імпрэзе выступяць даследчыкі жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага Алена Сяргееўна Гурская і Аляксандра Міхайлаўна Чарнавокая. Галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” паэт Віктар Шніп распавядзе пра кнігі “Максім Гарэцкі. Вернасць высокім ідэалам” і “Максім Гарэцкі. Творы” з серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры” (т. 12), якія выйшлі ў выдавецтве апошнім часам. З прэзентацыяй аўдыёдыска твораў Максіма Гарэцкага выступіць рэжысёр, артыст Беларускага радыё Алег Вінярскі. Вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі беларускай літаратуры Паліна Мікалаеўна Саўген прэзентуе прысутным свой аўтарскі праект – выставу “Максім Гарэцкі. «Ахвярую сваім “Я”…». Правядзе сустрэчу загадчык навукова-экспазіцыйнай аддзела Вольга Барысаўна Гулева.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца даследчыкі жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага, пісьменнікі, прадстаўнікі СМІ, студэнты і выкладчыкі БДСГА, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк.

 Уваход вольны.

Месца правядзення: г. Горкі, Магілёўская вобласць, бібліятэка імя Д.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Куратар мерапрыемства: вучоны сакратар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Кацярына Сяргееўна Унучак.

Кантактны тэлефон: (17) 283-29-86.

Афіша_Гарэцкі

Close Menu