Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Ноч музеяў 2018 афіша 03-1

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў межах Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” ладзіць уласную “Ноч з чырвонага радка”. Запрашаем Вас 19 мая 2018 года з 18:00 да 23:30 наведаць наш музей і паўдзельнічаць у разнастайных мерапрыемствах, падрыхтаваных музеем разам з нашымі сябрамі.

Кожны літаратурны твор пачынаецца з чырвонага радка… Кожны раздзел, кожная глава, кожная значная думка пачынаецца з чырвонага радка… Чырвоны радок – сімвал усяго новага, усяго значнага, што ёсць у літаратуры. Гэта сімвал надзеі на светлую будучыню, на цікавае развіццё твора. І гэты новы твор мы прапануем Вам напісаць разам з намі ў вечар суботы 19 мая.

Няхай Ваша Ноч музеяў пачнецца з чырвонага радка. Гэтай ноччу ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры можна будзе:

* Паслухаць лекцыю ад выдатнага беларускага каліграфа Аляксея Каваля і паўдзельнічаць у майстар-класе па каліграфіі;

* Увайсці ў рэдакцыю гумарыстычнага часопіса “Вожык” на часовай экспазіцыі “Кандрат Крапіва. Ад маленства да сталасці”;

* Атрымаць майстар-клас па танцах пач. ХІХ ст. ад школы танцаў “Капітэль” на часовай экспазіцыі “Шляхецкія быліцы Адама Міцкевіча”;

* Паўдзельнічаць у прэзентацыі новай дзіцячай кнігі “Казкі старога Адамкова” ад Наталкі Харытанюк і Волі Кузьміч;

* Паглядзець часовыя экспазіцыі “Больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы” (да 210-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча) і “Падарожжа ў краіну маленства. Янка Маўр і дзіцячая літаратура” (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра);

* Убачыць захапляльную інтэрактыўную праграму ад творчага калектыву “Майстэрня ўражанняў”;

* Адчуць пульс беларускай літаратуры разам з Народным літаратурным тэатрам “Жывое слова”;

* Паслухаць выступленні фальклорнага ансамбля “Баламуты” і беларускага барда Андрэя Мельнікава;

* Пагуляць у беларускія настольныя гульні;

* І на заканчэнне “запаліць” гэтую ноч разам з рок-гуртом “:B:N:”

На працягу ўсяго мерапрыемства будзе дзейнічаць дзіцячая пляцоўка і аквагрым.

Запрашаем 19 мая ў 18 гадзін у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Пачніце гэтую ноч з чырвонага радка…

Кошт уваходнага білета:  2 рублі

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры  (вул. М. Багдановіча, 13)

Тэлефон для даведак: (017) 334-56-21

Close Menu