
У перыяд з 01.02.2021 па 31.05.2021 прапануем наведаць любы з музеяў-удзельнікаў са зніжкай 50% ад уваходнай платы. Пры наведванні аднаго з літаратурных музеяў-удзельнікаў акцыі – у Мінску, яшчэ тры музеі – за паўкошту!
Удзельнікі:
– Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры,
– Літаратурны музей Максіма Багдановіча,
– Літаратурны музей Петруся Броўкі,
– Беларуская хатка.
Прыходзьце ў адзін з літаратурных музеяў-удзельнікаў, аплочвайце поўны кошт уваходнага білета і атрымайце купон на зніжку 50% на наведванне пастаяннай экспазіцыі любога з музеяў-удзельнікаў акцыі.Увага! Тэрмін дзеяння купона абмежаваны – рэалізаваць яго можна толькі на працягу 30 дзён з даты ў касавым чэку. Зніжка дзейнічае на прадастаўленне аналагічнай паслугі пры прад’яўленні купона, атрыманага разам з касавым чэкам у любым з музеяў-ўдзельнікаў акцыі. Дзеянне купона распаўсюджваецца толькі на аднаго чалавека. Без касавага чэка купон лічыцца не дзейсным. Плата за экскурсійнае абслугоўванне рэалізуецца ў поўнай меры.