Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адметнай калекцыяй музейнага збору з’яўляецца калекцыя “Кнігі з аўтографамі. Яна ўключае ў сябе кнігі з аўтографамі беларускіх пісьменнікаў (паэтаў, празаікаў, літаратуразнаўцаў і перакладчыкаў). Пераважна гэта творцы сучаснага і найноўшага перыяду развіцця беларускай літаратуры (сярэдзіны ХХ – пачатку ХХІ ст.), з нешматлікай колькасцю выданняў з аўтографамі аўтараў першай паловы ХХ стагоддзя.
Сярод іх аўтографы пісьменнікаў Эдзі Агняцвет, Алеся Дудара, Сяргея Дзяргая, Гаўрылы Гарэцкага, Максіма Танка, Івана Шамякіна, Навума Перкіна, Фёдара Янкоўскага, Пятра Глебкі, Янкі Брыля, Івана Навуменкі, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Анатоля Кудраўца, Ніла Гілевіча, Міхася Стральцова, Сяргея Грахоўскага, Алега Лойкі і інш.

Close Menu