ІV-я вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”
3 сакавіка 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла ІV-я вучнёўская навукова-практычная канферэнцыя “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
На ўдзел ў канферэнцыі было пададзена амаль 140 заявак вучняў VІІI-XІ класаў г. Мінска і Мінскай вобласці. Да ўдзелу на вочным этапе былі адабраны 73 работы.
Самымі папулярнымі асобамі, да жыцця і творчасці якіх звярнуліся ўдзельнікі, сталі майстры мастацкага слова – пісьменнікі-юбіляры гэтага года: Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Яўгенія Янішчыц, Адам Міцкевіч, Ніна Мацяш, Янка Маўр.
Праца канферэнцыі праводзілася ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.
Вынікі канферэнцыі падвёў Экспертны Савет у складзе прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, літаратараў, педагогаў і супрацоўнікаў музея.