У складзе музейнага збору калекцый “Графіка”, “Жывапіс”, “Скульптура”, якія налічваюць звыш 2 тыс.адз. – мастацкія творы беларускіх мастакоў і скульптараў. Сярод іх:
партрэты “Францыск Скарына” Аскара Марыкса і Генадзя Ціхановіча, “Уладзімір Караткевіч” Леаніда Шчэмелева, “Васіль Быкаў” Міхася Будавея, “Цётка” Нінель Шчаснай і інш.
ілюстрацыі да твораў беларускай літаратуры вядомых мастакоў: графічныя работы Эдуарда Агуновіча, Уладзіміра Басалыгі, Анатоля Волкава, Юрыя Герасіменка-Жызнеўскага, Міколы Купавы, Арлена Кашкурэвіча і інш.;
скульптурныя творы Заіра Азгура, Андрэя Заспіцкага, Паўла Лука і інш.