Штогод у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гарэцкія чытанні”.
У чытаннях, якія ладзяцца з 1992 года, удзельнічаюць каля 50 літаратуразнаўцаў, моваведаў, гісторыкаў і інш. Па выніках навукова-практычнай канферэнцыі выдаюцца зборнікі матэрыялаў. У зборніках прыведзены даклады і выступленні ўдзельнікаў чытанняў, якія прысвечаны жыццю і творчасці выдатных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху ХХ стагоддзя братоў Гарэцкіх.
Галоўным натхняльнікам і рухавіком у справе правядзення канферэнцыі з’яўляецца Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі – старшыня прэзідыума Рэспубліканскага фонду імя братоў Гарэцкіх, акадэмік НАН Беларусі, доктар геолага-мінералагічных навук, адзін з вядомых прадстаўнікоў знакамітага роду. Таксама арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Максім Гарэцкі (1893-1938) – беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, выступаў з навуковымі дакладамі па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, друкаваў артыкулы пра творчасць многіх савецкіх пісьменнікаў, рабіў фальклорныя запісы. Максім Гарэцкі з’яўляецца аўтарам першай “Гісторыі беларускае літаратуры”, “Хрэстаматыі беларускае літаратуры. ХІ век – 1905 г.”, літаратурна-крытычнай працы “Маладняк” за пяць гадоў. 1923-1928”, “Маскоўска-беларускага слоўніка” (з Г.Гарэцкім), “Беларуска-расійскага слоўнічка”, “Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка” (з М.Байковым), эпапеі “Камароўская хроніка”, рамана “Віленскія камунары”, аповесцей “Ціхая плынь”, “Дзве душы” і інш. У 1928 годзе выйшаў зборнік “Народныя песні з мелодыямі”, падрыхтаваны Максімам Гарэцкім у суаўтарстве з кампазітарам Ягоравым, у якім змешчана 318 беларускіх песень, запісаных Гарэцкім ад маці.
Гаўрыла Гарэцкі (1900-1988) – вядомы беларускі геолаг, географ і эканаміст, дэмограф, археолаг, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, адзін са стваральнікаў “Маскоўска-беларускага слоўніка” (1918). Гаўрыла Гарэцкі апублікаваў больш за 160 навуковых прац, у тым ліку па фальклоры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай і лясной гаспадаркі, археалогіі, артыкулы і ўспаміны пра М.Горкага, Я.Коласа, Я.Купалу, М.Гарэцкага і інш.

ІX Гарэцкія чытанні 8-9 чэрвеня 2000 г.

XІ Гарэцкія чытанні 18 лютага 2003 г.

XІ Гарэцкія чытанні 18 лютага 2003 г.

XІ Гарэцкія чытанні 18 лютага 2003 г.

XIV Гарэцкія чытанні 8 чэрвеня 2006 г.

XV Гарэцкія чытанні 7 чэрвеня 2007 г.

XVII Гарэцкія чытанні 9 красавіка 2009 г.

XVIII Гарэцкія чытанні 11 чэрвеня 2010 г.

XVIII Гарэцкія чытанні 11 чэрвеня 2010 г.

XIX Гарэцкія чытанні 18 лютага 2011 г.

XIX Гарэцкія чытанні 18 лютага 2011 г.

XХ Гарэцкія чытанні 14 чэрвеня 2012 г.

XХІІІ Гарэцкія чытанні 17 красавіка 2015 г.

XXIV Гарэцкія чытанні 16 чэрвеня 2016 г.

XXIV Гарэцкія чытанні 16 чэрвеня 2016 г.

XXIV Гарэцкія чытанні 16 чэрвеня 2016 г.

XXV Гарэцкія чытанні 22 чэрвеня 2017 г.

ХХVІ Гарэцкія чытанні 19 красавіка 2018 г.

“Літаратурнае падарожжа” да 125-годдзя Максіма Гарэцкага 14 верасня 2018 года, Малая Багацькаўка

ХХVІІ Гарэцкія чытанні 14 чэрвеня 2019 г.