Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Хата-музей Петруся Броўкі

Петрусь Броўка10 ліпеня 1980 г. у в. Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка, быў заснаваны мемарыяльны музей. Пяць гадоў ішла напружаная праца па зборы неабходных звестак для аднаўлення роднага дома паэта, які ў гады вайны спалілі гітлераўцы. Хата-музей П. Броўкі была адкрыта ў ліпені 1985 г.

Дом быў адноўлены на месцы сядзібы сям’і П. Броўкі, якая жыла там з 1925 г. У новай хаце, па сваіх памерах значна большай, размешчана цікавая экспазіцыя. Яна складаецца з 2 частак – мемарыяльнай і літаратурнай. У мемарыяльнай частцы сабраны рэчы, што адлюстроўваюць побыт сялян краю, у тым ліку і сям’і П. Броўкі ў пачатку XX ст. У літаратурнай – жыццё і творчасць паэта. Шматлікія копіі рукапісаў, выдадзеныя творы, унікальныя фотаздымкі раскрываюць станаўленне П. Броўкі як паэта-грамадзяніна. Шырока прадстаўлены этнаграфічныя матэрыялы і мемарыяльныя рэчы паэта, якія адлюстроўваюць перыяд яго жыцця ў вёсцы і ранні перыяд яго творчасці.

Адрас:

211524, в. Пуцілкавічы, Ушацкі раён, Віцебская вобласць.

Тэлефоны:

+375 (21) 583-22-64

+375 (29) 958-00-43

Музей працуе:

9:00–18:00, выхадныя дні – субота і нядзеля.

Паведаміць аб наведванні музея інвалідамі і неабходнасці аказання ім сітуацыйнай дапамогі можна па тэл. +375 (17) 583-22-64.

Загадчык філіяла:

Таццяна Анатольеўна Пахалок

Close Menu