Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

01 чэрв 2025
Ongoing...

Забаўляльная імпрэза “Дзе ты, лета?”

“Дзе ты, ЛЕТА?” – гукаем мы і запрашаем вас на забаўляльную імпрэзу для дзяцей 5-12 гадоў.

Каб лета было сапраўдным, а вакацыі адмысловымі, трэба пачаць іх неяк яскрава, захапляльна. Мы прапануем вам лепшае з найлепшага:

Майстар-клас ад Балыш Анастасіі па вырабу акварэльных паштовак з валошкамі (гэта, пэўна, Максім Багдановіч ёй падказаў).

Сямейны Летні КВІЗ – цудоўная нагода пагарэзаваць разам са сваімі дзеткамі, бо мы будзем гуляць у Кракадзіл, “Кветкавыя хованкі”, разгадваць вершы-шыфроўкі, выдумляць МАРЫ-аповеды пра свае лепшыя вакацыі і не толькі.

Будзе весела, па-летняму горача ды яшчэ і з падаруначкамі.

Кошт квітка – 10 рублёў.

Час: 1 чэрвеня а 12-й гадзіне.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu