Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

14 Каст 2026 - 30 Ліст 2026
Ongoing...

Выстаўка мастацкіх работ Віктара Данілава “З любоўю да Радзімы”

14 кастрычніка а 18-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вас на адкрыццё выставы мастацкіх работ Віктара Данілава.

Віктар Данілаў – вядомы беларускі мастак і педагог. Для яго Беларусь стала другой радзімай, каб спазнаць і зразумець яе, Віктар Мікалаевіч ажыццявіў шмат падарожжаў. Убачанае ў Заслаўі,  Ракуцёўшчыне ўвасобілася ў далікатныя акварэлі і жывапісныя працы. Не проста ўбачанае, а прапушчанае праз сябе, праз свае веды, эмоцыі і пачуцці.

Архітэктурны пейзаж – любімы жанр мастака В. Данілава, тут знітоўваюцца гісторыя, архітэктура і прырода. Побач са старажытнымі храмамі можам убачыць сучасны гарадскі дворык альбо ціхую сельскую вулачку, знайсці душэўны спакой ці натхненне для творчасці. Многія працы, прадстаўленыя ў выставе, паказваюць Беларусь з вышыні птушынага лёту. І гэта не проста пейзаж з высокім гарызонтам, а значна большае – жаданне падняць гледача над зямлёю, над будзённасцю, паказаць яму “красу, і светласць, і прастор”.

Данілаў Віктар Мікалаевіч – мастак-педагог, графік, акварэліст, жывапісец. Член Беларускага саюза мастакоў (2024), член Еўразійскага мастацкага саюза, член Міжнароднай гільдыі жывапісцаў. У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1968 г.

Нарадзіўся 15 жніўня 1946 года ў г. Сучан Прыморскага краю (Расія). У 1970 г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М.Кірава. Вучыўся ў педагогаў І.Сталярова і Г.Клікушына.

У 1975–1978 гг. працаваў загадчыкам кабінета выяўленчага мастацтва Мінскага гарадскога інстытута ўдасканалення настаўнікаў, кіраваў студыяй мастакоў-педагогаў у Доме настаўніка ў Мінску. З 1978 года выкладае на факультэце пачатковай адукацыі БДПУ імя М. Танка.

Персанальныя выстаўкі праходзілі ў Беларусі (Мінск, Віцебск, Нясвіж, Заслаўе і інш.) і за яе межамі. Мастацкія работы Віктара Данілава знаходзяцца ў калекцыях музеяў Мінска, Віцебска, Оршы, Ліды, Маладзечна, Заслаўя, Нясвіжа, Самарканда, Пскова, а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, Англіі, ЗША, Ізраіля, Польшчы, Германіі, Італіі і іншых краін.

Выстаўка “З любоўю да Радзімы” працуе з 14 кастрычніка па 30 лістапада 2026 года. Уваход на прэзентацыю вольны.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Даведкі па тэлефонах: +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu