Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

02 крас 2026
Expired!

“Творчае сяброўства”

2 красавіка а 11-й гадзіне ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе мерапрыемства “Творчае сяброўства”, прысвечанае беларуска-рускім перакладчыцкім сувязям Петруся Броўкі.

Наведвальнікі даведаюцца пра асаблівасці мастацкага перакладу і яго гісторыю ў дачыненні да беларускай літаратуры, а таксама змогуць параўнаць пераклады і арыгіналы, якія належалі ці былі перакладзены Петрусём Броўкам. На рускую мову Броўку перакладалі Якаў Хелемскі, Мікалай Грыбачоў, Навум Кіслік, Валянцін Карчагін, Іван Бурсаў, Дзмітрый Осін. Наведвальнікі ўбачаць выданні дзіцячых паэм Петруся Броўкі “Марат Казей” і “Наш музей” у перакладзе на рускую мову. Напрыканцы можна будзе атрымаць магчымасць пасапернічаць у друку на машынках верша “Што ні старонка, – пра льва і сланёнка” У.Маякоўскага.

Уваход вольны!

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

The event is finished.

Close Menu