Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

28 Верас 2022
Expired!

“Светлыя знакі: паэты Кітая”

Знаёмства з замежнай культурай – гэта магчымасць пашырыць далягляды ўласнай. Нехарактэрная вобразнасць, паэтыка, новыя адценні і нязвыклыя інтанацыі прыцягваюць нашу ўвагу і дазваляюць лепей зразумець людзей, якія жывуць за тысячы і тысячы кіламетраў ад нашай радзімы.

Дзякуючы руплівай працы перакладчыкаў і выдаўцоў гэтыя адлегласці нібы знікаюць. Так, ужо які час выдавецкі дом “Звязда” і выдавецтва “Мастацкая літаратура” адкрываюць для нас паэзію Кітая, яе шматвекавую гісторыю і асоб, якія з’яўляюцца знакавымі постацямі сусветнай літаратуры.

Гэтае пытанне мае свае традыцыі.  Можна ўзгадаць перастварэнні Уладзіміра Дубоўкі і Рыгора Барадуліна, але за апошняе дзесяцігоддзе сувязі выйшлі на якасна новы ўзровень.

Лі Бо, Ду Фу, Су Шы, Ай Цін, Ван Вэй, Лі Хэ, Мэн Хаажань… а таксама дзясяткі і нават сотні іншых паэтаў загаварылі па-беларуску.

Пра наробак у галіне перакладаў з кітайскай мовы, паэтычныя серыі і паасобныя выданні, планы і перспектывы далейшага супрацоўніцтва прапануем Вам даведацца на мерапрыемстве “Светлыя знакі: паэты Кітая”, якое адбудзецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Сваімі думкамі, гісторыямі і ўпадабанымі аўтарамі падзеляцца пісьменнікі і перакладчыкі: Алесь Карлюкевіч, Віктар Шніп, Дар’я Нечыпарук, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Рагнед Малахоўскі, Навум Гальпяровіч, Алеся Сівохіна і мастак Каміль Камал.

А таксама намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Лю Сулін.

Чакаем вас 28 верасня 2022 года а 19-й гадзіне па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Уваход вольны.

Больш інфармацыі аб удзельніках і праграме мерапрыемства можна атрымаць па тэлефонах +375 (29) 850-73-27, +375 (17) 363-07-61, +375 (17) 355-22-95, а таксама на музейных старонках у сацыяльных сетках.

The event is finished.

Close Menu