
Сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: эсэ”
11 чэрвеня 2025 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: эсэ”.
Цягам занятку разгледзім наступныя тэмы:
- жанр эсэ, як тэрыторыя незацуглянага мыслення;
- гісторыя і адметнасці эсэістычных тэкстаў;
- філасофія і літаратура;
Госць – Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
Форма працы: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.
Далучыцца можна на любым этапе! Для таго каб атрымліваць рассылку прапануем запоўніць гугл-форму: https://forms.gle/sTH47aiNTT4yEaUU8
Мадэратар – Міхал Бараноўскі.
Уваходны квіток – 10 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл. для даведак: +375 (29) 101-71-47, +375 (17) 363-07-61.