Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

17 Май 2025
Expired!

“Ноч музеяў – 2025: Прагулкі з Максімам”

Ноч музеяў 2025 – “Прагулкі з Максімам” (17 мая).

Калі вы чакалі нагоды завітаць у госці да Максіма Багдановіча, то акцыя “Ноч музеяў” гэта найлепшы варыянт. Менавіта ў гэтую чароўную ноч вы зможаце як ніколі раней наблізіцца да асобы вялікага творцы.

Вас чакаюць:

16:00 – 18:00.
Дзіцячая праграма.
Тэатралізаванае чытанне з Таццянай Крыцкай – незвычайны казачны фармат, тэматычны майстар-клас для маленькіх і кніжачкі-падарукі ад Феі Ўсмешкі не пакінуць нікога абыякавым.
Музейныя супрацоўнікі прагуляюцца з вамі і вашымі дзеткамі па зачарованым царстве і пазнаёмяць з беларускімі міфічнымі істотамі, навучаць рабіць сілуэтныя партрэты Багдановіча. Узрост – ад 5 да 12 гадоў.

19:00 – 23:30.
Алесь Камоцкі – паэт, бард.
Mary Helios – індзі-фолк аўтар-выканаўца.
Літаратурны КВІЗ.
Традыцыйныя гаданні і містыфікацыі, створаныя штучным інтэлектам.
Выраб паштовак і конкурс калажоў.
Лекцыя і майстар-клас па візуальнай паэзіі.
Выстаўка аднаго прадмета –  “Слуцкі пояс” з фондаў музея.
АРТ-дзея ад мастачкі Святланы Верабей.

Для аматараў гульняў: крыжаванкі і слоўныя настолкі Наталлі Галко. А для тых, каму цяжка ўседзець на месцы, квэст па ваколіцах музея на аснове выстаўкі Генадзя Чыстага.

Завершыць імпрэзу кніжны агляд Міхала Бараноўскага – “Дзе шукаць паэзію?”

Уваходны квіток – 20 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Тэл. +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

The event is finished.

Close Menu