Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

17 Май 2025
Expired!

Ноч музеяў – 2025: “Ноч у святле бурачковым”

НОЧ У СВЯТЛЕ БУРАЧКОВЫМ
18:00 – 23:00

Праграма Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў межах акцыі “Ноч музеяў” сёлета будзе прысвечана 185-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча. Ноч у Літаратурным будзе прасякнута святлом яго творчасці і запаветаў! Квэсты, квізы, гульні, конкурсы, танцы, спевы, майстар-класы, тэатральныя прадстаўленні… І яскравае, эфектнае неонавае шоу на завяршэнне!

П Р А Г Р А М А :

Балюстрада
18:00-19:20 – майстар-клас “Вышыўка па фотаздымках”

18:00-19:20 – майстар-клас “Беларуская выцінанка”
19:20-20:20 – майстар-клас “Традыцыйныя танцы”
20:20-21:00 – спеўная праграма гурта “Стажары” (дуэт Юліі Літвінавай і Алеся Вячоркі)
21:00-22:30 – вечарына беларускіх традыцыйных танцаў

8 зала
18:00-20:30 – інтэрактыў “Экслібрысы”

20:30-21:15 – майстар-клас па беларускай лацінцы
21:15-22:30 – інтэрактыў “Экслібрысы”

9 зала
18:00-22:30 – конкурс літаратурных калажоў
19:30-21:00 – майстар-клас “Традыцыйны павук”

8-9 залы
18:00-22:30 – квэст “Таямніцы экспазіцый”

1-2 залы
18:00-22:30 – квіз “Пан Тадэвуш”

1-3 залы
18:00-22:30 – квэст “Літаратурная экспедыцыя”

3 зала
18:30-19:20 – музычная праграма Аляксея Жбанава “Хай радасць з вачэй нашых блісне…”

19:30-20:00 – прэзентацыя выставы “Адкуль узяўся Бурачок?”
20:00-20:40 – японскі папяровы тэатр камішыбай ад Аляксея Кулакова
21:00-22:30 – лекцыя Змітра Юркевіча “Сляды Багушэвічаў”

Фае
18:00-22:30 – роспіс у стылі маляванкі “Dudka białaruskaja”

18:00-22:30 – разыгранка
22:30-23.00 – неонавае шоу ад Faer.by

Лекцыйная зала
20:00 – паказ кінафільма ад “Шолахаў-цэнтра”

Экспазіцыйная зала
Праца выставы «“Хаджы-Мурат” Л.М.Талстога у ілюстрацыях Я.Я.Лансэрэ»

Усе, хто набудзе квіткі анлайн па 16 мая ўключна, а таксама першыя 50 наведвальнікаў, якія набудуць квіткі праз касу, атрымаюць стылёвыя падарункі з выявай Мацея Бурачка.

Кошт – 20р. (на ўсю праграму).

Таксама дзейнічае агульны квіток коштам 30р. на праграмы двух музеяў (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Максіма Багдановіча).

Квіткі анлайн (https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/4039629)

З А П Р А Ш А Е М !

The event is finished.

Close Menu