
Музычная імпрэза «Беларускія віртуозы» з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард»
А ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча зноў прагучыць музыка! Гэтым разам 14 чэрвеня а 18-й гадзіне ансамбль салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай выступіць з праграмай «Беларускія віртуозы»:
- К. Дэбюсі. Саната для віяланчэлі і фартэпіяна рэ мінор у 3-х частках. Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юлія Ражкоўская (віяланчэль) і Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна).
- Т. Хаута-ахо. Кадэнцыя для кантрабаса сола. Выканаўца – Кірыл Валюкевіч (кантрабас).
- Э. Ізаі. Саната для двух скрыпак ля мінор. Выканаўцы – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юрый Каліноўскі (скрыпка) і Марыя Доўжык (скрыпка).
- Ф. Крэйслер. Цыганка. Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Караліна Дыба (скрыпка).
- І. Брамс. Скерца. Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Ліяна Іофе (скрыпка).
- П. Сарасатэ. Цыганскія напевы. Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алеся Носава (скрыпка).
- Д. Лаўрэльо. Фантазія на тэмы оперы Дж.Вердзі «Травіята». Саліст – лаўрэат міжнародных конкурсаў Кірыл Целяпнёў (кларнет).
- К. Сен-Санс. Тарантэла. Салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Вікторыя Янушкевіч (флейта) і Кірыл Целяпнёў (кларнет).
Дырыжор і вядучая канцэрта – Людміла Каліноўская.
Прыходзьце ў Дом паэта, каб атрымаць асалоду ад музычных твораў, якія прагучаць гэтым чэрвеньскім вечарам.
Уваходны квіток – 20 рублёў.
Квіткі можна набыць у касе музея або анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/4342408
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл. для даведак: +375 (17) 363-07-61.