Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

13 крас 2024
Expired!

Музычна-паэтычная імпрэза “Старонкі беларускай музыкі”

13 красавіка а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца музычна-паэтычная імпрэза “Старонкі беларускай музыкі” з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Пасля цяжкага рабочага тыдня прыемна адпачыць як фізічна, так і духоўна. Нішто не расслабляе і не супакойвае чалавека лепш, чым музыка. Запрашаем Вас у суботу 13 красавіка адпачыць разам з намі і атрымаць асалоду ад цудоўнай музыкі беларускіх кампазітараў М. Агінскага, В. Кузняцова, Я. Глебава, Г. Гарэлавай. Яна прагучыць ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Юрыя Каліноўскага (скрыпка), Алесі Носавай (скрыпка), Марыі Доўжык (скрыпка), Ліаны Іофэ (скрыпка), Караліны Дыба (скрыпка), Канстанціна Дарашэнкі (альт), Юліі Ражкоўскай (віяланчэль), Веранікі Кунічкінай (фартэпіяна), Кірыла Целяпнёва (кларнет), Вікторыі Янушкевіч (флейта), Кірыла Валюкевіча (кантрабас).

Дырыжор і вядучая канцэрта – Людміла Каліноўская.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 17 363 07 61.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

The event is finished.

Close Menu