Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

28 лют 2025
Expired!

Музычна-паэтычная дзея «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…»

28 лютага 2025 года а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на музычна-паэтычную дзею «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…».

«Нельга забыць…» – раман беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча пра сапраўднае і вялікае каханне двух людзей, якое вярнула іх да жыцця. Раман прасякнуты паэтычнымі вобразамі – вершы, якія сустракаюцца ў кнізе, гэта творы галоўнага героя. Ён – 30-гадовы беларускі паэт, які калісьці адчуў горыч страты, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.

Падчас музычна-паэтычнай дзеі «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…» вершы Уладзіміра Караткевіча, пабудаваныя ў асобную гісторыю, прагучаць у выкананні Міхаіла Бараноўскага.

Уваходны квіток – 20 рублёў.

Даведкі па тэл.: +375 29 101 71 47 , +375 17 363 07 61.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

The event is finished.

Close Menu