Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Падзеі не знойдзены.

This message is only visible to admins.

Problem displaying Facebook posts.
Click to show error

Error: An access token is required to request this resource.
Type: OAuthException
Solution: See here for how to solve this error

Date

21 снеж 2020 - 18 чэрв 2021

Time

All Day

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на выставу “Акадэмік Мікалай Нікольскі: жыццё ў гісторыі”

Экспазіцыя распавядае пра выдатнага вучонага, які стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, быў кіраўніком секцыі этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР, а пазней узначаліў і сам інстытут. Амаль з самага пачатку стварэння БДУ ён узначаліў кафедру гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, а пасля яе падзелу ў 1938 г. – кафедру гісторыі старажытнага свету.

У 1946 г. Мікалая Міхайлавіча абралі членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па спецыялізацыі “Старажытная гісторыя, гісторыя Старажытнага Усходу”. Свае шматлікія працы выбітны даследчык прысвяціў пытанням гісторыі рэлігіі і праваслаўнай царквы, бібліістыкі, Старажытнага Усходу, этнаграфіі і фальклору Беларусі.

Першы на тэрыторыі Беларусі ўніверсітэт з’яўляецца і alma mater Петруся Броўкі (паэт скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ ў 1931 годзе). У 1951 годзе акадэмік М.Нікольскі засяліўся ў дом па адрасе вул. Карла Маркса, 30, кватэра 3. У тым жа годзе наваселле тут справіў і П.Броўка, кватэра № 4 якога размясцілася паверхам вышэй. З гэтага моманту пачалося суседства выкладчыка і выпускніка, абодвух знакавых людзей для беларускай культуры.

На выставе прадстаўлены асабістыя рэчы акадэміка і частка яго архіва, якія раскрыюць нам факты яго біяграфіі. Праз жыццё і працу гісторыка і акадэміка Мікалая Нікольскага мы можам лепш зразумець эпоху, сведкам якой ён быў.

Выстава працуе да 18 чэрвеня 2021 года.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-97-50, (017) 342-09-81.