Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Падзеі не знойдзены.

[custom-facebook-feed]

Date

30 чэрв 2022 - 28 Каст 2022
Expired!

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя «“Катэхізіс” Сымона Буднага ў сучасным асэнсаванні»

30 чэрвеня 2022 г. у Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі «“Катэхізіс” Сымона Буднага ў сучасным асэнсаванні», прымеркаванай да 460-годдзя выдання “Катэхізіса” вядомага гуманіста-асветніка беларускай зямлі Сымона Буднага. Пачатак а 17-й гадзіне.

На пачатку лета 1562 г. з Нясвіжскай пратэстанцкай друкарні, якая належала пану Мацвею Кавячынскаму, выйшла аздобленая кніжка значных памераў пад назвай “Катэхізіс”. Гэта была першая кніга, надрукаваная на тэрыторыі ВКЛ, якая стала помнікам нашай гістарычнай, культурнай і рэлігійнай спадчыны. Неардынарны літаратурны і філасофска-багаслоўскі твор, адметны паводле свайго стылю і інтэлектуальнай глыбіні, адразу прыцягнуў ўвагу адукаваных людзей як у ВКЛ, так і далёка за яго межамі, выклікаўшы шырокую літаратурную палеміку.

Аўтарам выдання стаў інтэлектуал эпохі Рэфармацыі – таленавіты асветнік, пісьменнік, педагог, філосаф і багаслоў Сымон Будны.

Думка пра непазбежнае пакаранне чалавека за зямныя грахі займала ў вучэнні беларускага мысліцеля дамінуючае месца. У “Катэхізісе” ён падрабязна вытлумачыў сэнс кожнай запаведзі і паказаў, што тых, хто не выконвае іх, чакае жорсткае пакаранне. Як гуманіст, Будны крытыкаваў пралюбадзейства, блюзнерскія ўчынкі, заклікаў да пашаны бацькоў і старэйшых, адстойваў ідэі свабоды чалавечага духу, вартасці і ўнікальнасці кожнай асобы, выступаў за панаванне ў грамадстве розуму і навукі. Яго ідэі знаходзілі водгук не толькі на радзіме, але і ў Германіі, Швейцарыі, Францыі, Англіі, Італіі, Маскоўскай Русі. Сымон Будны стаў увасабленнем вальнадумства, сімвалам духоўнай велічы і таленту славянскіх народаў. І сёння можна гаварыць пра значны ўклад беларускага асветніка ў развіццё ўсёй еўрапейскай літаратуры і культуры.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены “Катэхізіс” 1562 г. Сымона Буднага (муляж) і яго перавыданне 2005 г. Таксама да ўвагі наведвальнікаў прапануюцца старадрукаваныя і рэдкія выданні XVI–XIX стст., навуковыя і літаратуразнаўчыя працы вядомых даследчыкаў.

Дапоўняць і ўпрыгожаць экспазіцыю мастацкія працы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2001 г.) Віктара Барабанцава, у тым ліку жывапісны партрэт Сымона Буднага, а таксама графічныя працы з выявамі асветнікаў беларускай зямлі ў выкананні народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Эдуарда Агуновіча і беларускага графіка Пятра Драчова.

Пры стварэнні выставы былі выкарыстаны матэрыялы з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Выстава будзе дзейнічаць па 28 кастрычніка 202г. па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Куратар – вядучы навуковы супрацоўнік Паліна Мікалаеўна Саўген.

Тэл. +375 (17) 395-44-47.

The event is finished.

Close Menu