Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Date

17 сак 2026 - 31 снеж 2026
Ongoing...

Літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага”

17 сакавіка 2026 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пачынае працу часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння мастака. Адкрыццё а 16-й гадзіне.

Творчасць Міхаіла Якаўлевіча Лісоўскага вызначаецца разнастайнасцю: ён працаваў ў бытавым, пейзажным і партрэтным жанрах, займаўся станкавай графікай. Аднак сапраўдным яго пакліканнем стаў сяброўскі шарж, героямі якога былі, у тым ліку, вядомыя беларускія літаратары, з якімі мастак быў асабіста знаёмы. Дзякуючы Міхаілу Лісоўскаму шарж шчыльна ўвайшоў у беларускую мастацкую практыку і заняў годнае месца сярод іншых жанраў.

Лісоўскага лічаць першым беларускім шаржыстам, хоць ён і не быў першапраходцам у гэтым жанры. Вядома, што гумарыстычныя выявы сяброў або сатыра на ворагаў існавалі і раней (з 1940-х гадоў у СССР быў распаўсюджаны тэрмін “сяброўскі шарж”). Аднак менавіта Лісоўскі прысвяціў гэтаму кірунку творчасці асаблівую ўвагу і зрабіў яго папулярным сярод беларускіх мастакоў.

Ствараючы партрэт, мастак старанна імкнуўся паглыбіцца ва ўнутраны свет чалавека. Не маючы намеру кагосьці абразіць, ён ствараў вельмі дакладныя і пазнавальныя выявы і ніколі не нажываў ворагаў, бо “тармазіў” сябе на мяжы адкрытай сатыры. У гэтым і адметнасць гумару Лісоўскага – вясёлага, добразычлівага, такога, што не імкнецца высмеяць ці зачапіць “за жывое”. Наадварот, ён дапамагае пазбавіцца ад забабонаў і памылковых уяўленняў пра ўласную знешнасць. Добра ведаючы літаратурную творчасць сваіх герояў, а таксама іх жыццёвыя заслугі і недахопы, Міхаіл Лісоўскі старанна пазбягаў грубай або павярхоўнай сатыры.

Часовая літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага” створана сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, у фондах якой захоўваецца каштоўная калекцыя шаржаў мастака. Значная частка гэтай калекцыі прадстаўлена на выставе ў выглядзе павялічаных лічбавых копій.
Наведвальнікі змогуць убачыць своеасаблівую “галерэю” беларускіх літаратараў ХХ стагоддзя – у дасціпных, трапных і вельмі пазнавальных вобразах, створаных мастаком. Гэтыя працы не толькі выклікаюць усмешку, але і раскрываюць атмасферу літаратурнага асяроддзя свайго часу.

Выстава будзе цікавая ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай і мастацтвам, гісторыяй культурнага жыцця краіны, а таксама аматарам графікі, карыкатуры і сяброўскага шаржу.

Партнёр праекта – навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова”.

Выстава будзе працаваць да канца 2026 года. Уваход вольны.

Куратар – загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела І.Р.Князева.

Тэл. +375 17 395 44 47.

  • 00

    days

  • 00

    hours

  • 00

    minutes

  • 00

    seconds

Close Menu